click below
click below
Normal Size Small Size show me how
"Формулы літаратуры"
беларуская літаратура
| Question | Answer |
|---|---|
| (...) імкнуўся прымірыць паэта і аскета. У сваіх вершах ён спалучаў прыемнае з карысным, павучальнае з займальным. Невыпадкова такія назвы ягоных паэтычных зборнікаў: "Абед душэўны", "Вячэра душэўная". | Сімяон Полацкі |
| (...) мог стаць паэтам, гатовы быў бегаць ваўкалакам і лётаць коршакам, каб не стаць жаўнерам, але ўрэшце ... пасябраваў са сталлю і молатам, выкаваў жырандолю для касцёла. | Паўлюк Багрым |
| Героі (...) увесь час некуды ідуць: праз вайну, праз гісторыю. Шлях - эта неадменны вобраз (...) прозы. Куды вядзе Шлях? Пра гэта скажа сваёй назвай ... кніга майстра: "Доўгая дарога дадому". | Васіль Быкаў |
| (...), як і ягоны папярэднік Бернард Шоу, марыў пра даўгалецце і сваю мару спраўдзіў двойчы - напісаўшы "Брама неўміручасці" і пражыўшы 94 гады. | Кандрат Крапіва |
| (...) здзейсніў для беларускай літаратуры тое, што Вальтэр Скот для англійскай, Аляксандр Дзюма для французскай, Генрык Сянкевіч для польскай: ён белетрызаваў і рамантызаваў беларускую гісторыю. | Уладзімір Караткевіч |
| А. Вярцінскі прысвяціў ёй верш "Крылатасць". Вядзьмак Лысагорскі параўноўваў з ластаўкай і казаў, што яна ірвецца ўвысь, гэтае "Палесся мілае дзіця"... | Яўгенія Янішчыц |