click below
click below
Normal Size Small Size show me how
Героі
беларуская літаратура
| Question | Answer |
|---|---|
| Чалавек ён быў рахманы, Гарэлкі ў губы ён ня браў, Затое ў ласцы быў у пана - Яго пан дужа шанаваў. | Тарас. "Тарас на Парнасе". К. Вераніцын |
| Сама яна даволі рослая, і ранняя праца выраўняла яе, твар абветрыўся, рукі папрутчэлі і паходка стала цвёрдай. Асмугласць ляжала на яе шчоках, і босыя ногі не баяліся ржэўя. | Волечка Нявада. "Пошукі будучыні. К. Чорны |
| Ён вельмі сярдзіты, − бо адзін вус калом угору стаў. | Кручкоў. "Пінская шляхта". В. Дунін-Марцінкевіч |
| Яшчэ, здаецца, учора была гарэза, падлетак, а вось ужо, глядзіце - у самай добрай пары дзяўчына, у самай красе сваёй! Калі толькі вырасла! | Ганна. "Людзі на балоце". І. Мележ |
| Маленькая жанчына, такая худая, што здавалася, пад коўдрай - пустата. А на падушцы спакутаваны твар з яркімі прыкметамі яе хваробы: крыху збляклая ўжо сінюшнасць губ, крылляў носа. А шчокі заружавелі. Хвалюецца. І вочы... Якія вочы! І як яны глядзяць! | Зося. "Сэрца на далоні". І. Шамякін |
| Гэта быў хлапчук асобны. У яго вачах жывых Думка нейкая бліскала, Утаропіцца, глядзіць, І на губках смех, бывала, Заблукае, задрыжыць | Сымонка. "Сымон-музыка. Я. Колас |
| Як маліны, яе губкі, А твар, як лілея, Як дзве зоркі, яе вочы, Гляне - свет яснее | Бандароўна. "Бандароўна". Я. Купала |
| У свае васямнаццаць год ён быў поўны высокіх мараў і надзей, без гонару і зазнайства лічыў, што ён чалавек цікавы і апрануты для студэнта прыстойна. | Пятро Шапятовіч. "Непаўторная вясна". І. Шамякін |
| Сказаць, што васілёчак, дык фарба ў ім адна, Сказаць, што ты лілея, - сцюдзёная ж яна. | Александрына. П. Броўка |
| Гэта быў адзін з майстроў вялікіх... А па клічцы проста Багароб. | Люцыян Таполя. М. Танк |
| Бледны, без шапкі на лысіне, аброслы сівеючай шчэццю. Толькі бяскроўныя губы перасмыкаліся, як ад нязбытнага жадання гаварыць. | Пячнік. "Memento mori". Я. Брыль |
| Такой непрыемнай асобы мне яшчэ не даводзілася бачыць. Маленькая ростам, худзенькая, танюткая, як галінка, з амаль неразвітымі клубамі і ўбогімі грудзямі, з блакітнымі жылкамі на шыі і руках. | Надзея Яноўская. "Дзікае паляванне караля Стаха". У. Караткевіч |
| Горды, моцны птах. Яго звычаі - арліныя, Яго ўцехі - сакаліныя. | Страцім-лебедзь. М. Багдановіч |
| Маленькі, жвавы і нейкі калючы дзядок. Усё ў яго вострае: і барада, і плечы, і локці, і калені, і нос. | Гастрыт. "Вечар". А. Дудараў |
| «Вучоны» – у акулярах, высокі баец. | Фішар. "Жураўліны крык". В. Быкаў |
| Але хоць сілу меў такую, - Нікому крыўды не рабіў, - Натуру меў ён залатую, Як бы ягнём, патульны быў. | Машэка. "Магіла льва". Я. Купала |
| Стройная і досыць прыгожая дзяўчынка. Адзеўшыся ў недарагую крамніну, але чысценька; без хусткі - у валасах колькі грабеньчыкаў. | Паўлінка. Я. Купала |
| Невыдумная світка - убор на плячах, Барада, як снег белы - такая, Незвычайны агонь у задумных вачах, На каленях ляглі гуслі-баі. | Гусляр. "Курган". Я. Купала |
| У чорных суконных вопратках з бліскучымі гузікамі, - якраз асэсар! Праўда, калі маці кінулася да яго абдымаць і цалаваць, дык ён засаромеўся крыху і адсунуўся ўбок.. | Лаўрук. "На каляды к сыну". З. Бядуля |